Аўкцыён прафесій

Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь кожны грамадзянін мае права на працу, узнагароджанне за працу і права на адпачынак. У рамках шостага школьнага дня для навучэнцаў пачатковых класаў прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства «Аўкцыён прафесій». Дзеці навучыліся адрозніваць прафесію ад пасады і вучыліся зрабіць правільны прафесійны выбар. Больш за сто назваў розных прафесій прагучала на мерапрыемстве. Сярод іх былі добра знаемыя і такія, аб якіх дзеці чулі упершыню. Напрыканцы навучэнцы падзяліліся сваім выбарам прафесіі. Спадзяемся, што прафесійныя мары нашых малышоў здзейсняцца.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.