Сёння, 15 сакавіка, у нашай краіне святкуецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асноўны закон дзяржавы быў прыняты ў 1994 годзе на 13-й сесіі Вярхоўнага савета 12-га склікання. У якасці дзяржаўнага свята вызначана ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1998 годзе.
Напярэдадні Дня Канстыруцыі Рэспублікі Беларусь у школе прайшло мерапрыемства суместа з СДК, прысвечанае гэтаму знамянальнаму святу. Вучні абагульнілі веды пра Канстытуцыю як галоўны закон дзяржавы. Акрамя таго, вучню 8 класа было ўручана падарункавае выданне “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці зрабілі выснову, што карыстацца сваімі правамі трэба так, каб не парушаць правы і свабоды іншых людзей.