Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень вучні 5-6 класа ўдзельнічалі ў гульнявой праграме «З родным словам круглы год». Дзеці адказвалі на пытанні зялёнай віктарыны, успаміналі значэнні фразеалагізмаў, збіралі прыказкі, перакладалі на беларускую мову выказванні вядомых беларускіх пісьменнікаў. Вучням асабліва спадабаўся конкурс «Уключаем фантазію»: патрэбна было назваць прадметы на літару М, якія могуць змясціцца ў 3-літровы слоік.