Масленіца — самае вясёлае і сытнае народнае свята, якое доўжыцца цэлы тыдзень. Вось і навучэнцы нашай школы пагрузіліся ў атмасферу весялосці, радасных забаў .
24 лютага для вучняў 3-6 класаў у Велікасельскім СДК прайшло святкаванне Масленіцы. У час цікавага і пазнавальнага мерапрыемства вучні яшчэ раз сустрэліся з векавымі традыцыямі свайго народа і прынялі ўдзел у гульнях.
Мерапрыемства спрыяла далучэнню школьнікаў да багацця нацыянальнага фальклору, развіццю творчых здольнасцей, фарміраванню эстэтычнага густу.