Тэатральная пастанова «Лясныя парады»

29 сакавіка ў дашкольнай групе дзіцячага сада адбылася тэатральная пастанова «Лясныя парады». Паколькі тэатр — адзін з самых даступных відаў мастацтва для дзяцей дашкольнага ўзросту, ў яго аснове ляжыць гульня, дзеці з цікавасцю і вялікім задавальненнем уключыліся ў яе: адказвалі на пытанні, падказвалі героям правілы паводзін у прыродзе, адрознівалі добрыя і дрэнныя іх учынкі, эмацыянальна выконвалі атрыманыя ролі, вучыліся перадаваць характар героя. Пастанова дапамагла дзецям замацаваць уяўленні аб правілах бяспечных паводзін у небяспечных лдя жыцця і здароўя месцах. Разам з героямі: Машай, Мядзьведзем, Воўкам, Зайцам, Вавёркая і выратавальнікам дзеці здзейснілі падарожжа па лясных сцяжынках і атрымалі парады.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.