Урок мужнасці «Афганістан: наша памяць і боль»

  • Автор записи:
  • Комментарии к записи:0 комментариев

   Кожны год беларусы ўспамінаюць дзень вываду савецкіх войск з Афганістана з болем у сэрцы, кожны год з сумам людзі нясуць кветкі да помнікаў воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі пры выкананні воінскага доўгу. Многіх нашых землякоў таксама не абышла Афганская вайна. Тады яшчэ зусім юныя хлопцы, якія толькі што скончылі школу і будавалі планы на будучыню, нават уявіць не маглі, што ім выпадзе служыць у далёкім Афганістане.

Для навучэнцаў5-8 класаў у нашай школе прайшло пазнавальнае мерапрыемства пад назвай «Афганістан: наша памяць і боль». Дзеці яшчэ больш даведаліся пра вайну ў Афганістане, пра яе  прычыны і наступствы, а таксама пазнаёміліся з традыцыямі і звычаямі самой краіны. Расказалі і пра нашых землякоў, якія прымалі ўдзел у гэтай вайне.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.