Сёння навучэнцы школы адправіліся на экскурсію ў музей-сядзібу «Пружанскі палацык». Экскурсавод правёў для дзяцей аглядавую экскурсію і пазнаёміў дзяцей з заламі музея.
На першым паверсе навучэнцы пабывалі ў Вялікай зале, Кветкавым пакоі і Паляўнічым кабінеце, дзе ўбачылі арыгінальныя рэчы — мэблю, камін, гадзіннік, карціны, раяль. Тут жа знаходзіцца выстава, прысвечаная творчасці вядомага дзеяча Ю.Крашэўскага.
Экспазіцыя «Драўляны люд» дэманструе працы народнага майстра Беларусі Мікалая Тарасюка. У «Абразовай зале» дзеці пазнаёміліся з творамі невядомых беларускіх і рускіх іканапісцаў. Сярод іх разьбяны драўляны абраз «Таемная вячэра». Цяпер у музеі працуе выстава «Фрагменты…», на якой пададзены копіі прац вядомых мастакоў, выкананыя выпускнікамі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа ім. А.К.Глебава. Наведалі дзеці залу, прысвечаную генацыду на Пружаншчыне. Дзеці даведаліся шмат новага і цікавага. Экскурсія ўсім спадабалася.