22 верасня ў Беларусі праводзіцца штогадовая міжнародная акцыя “Дзень без аўтамабіля”, якая накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы шкоднага ўплыву на стан навакольнага асяроддзя і здароўе насельніцтва ад залішняга выкарыстання ўласнага транспарту.
20 верасня сумесна з Велікасельскім СДК прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню без аўтамабіля. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурах, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паразважалі аб тым, як выкіды газаў ад аўтамабіляў уносяць негатыўны ўклад у змяненне клімату планеты.