Адзіны ўрок да Дня Перамогі

Для пачаткоўцаў прайшоў адзіны ўрок да Дня Перамогі. Дзеці пашырылі веды аб Вялікай Айчыннай вайне, абаронцах нашай Радзімы. Навучыліся складваць трохвугольнікам лісты, так як рабілі гэта салдаты. Паслухалі ваенныя песні, а Кацюшу праспявалі самі. Напрыканцы ўроку даведаліся чаму птушкай міру стаў голуб, напісалі на ёй словы міру  і адправілі ў неба.

Няхай над нашай зямлёй яно заўсёды будзе мірным.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.