24 красавіка навучэнцы школы наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык» з наведваннем выставы «Генацыд беларускага народа». Для дзяцей была арганізавана экскурсія, падчас якой яны даведаліся яшчэ больш новага і цікавага пра гісторыю сядзібы Швыкоўскіх. Асаблівае захапленне ў вучняў выклікала выстава «Амто (здравствуй), Корякия!», прысвечаная культуры, быту, мастацтву маленькага народа, што пражывае на даволі вялікай тэрыторыі Камчацкага краю.