Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

З 26 лютага па 1 сакавіка ў нашай школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

26 лютага для вучняў 4 класа прайшла інтэлектуальная гульня “Моваведы”. Дзеці працавалі перакладчыкамі, успаміналі лексічныя значэнні слоў, тлумачылі фразеалагізмы, адгадвалі загадкі-жарты, а таксама апісвалі беларускую мову азначэннямі.

А вось у вучняў 5-9 класаў прайшла інтэрактыўная гульня “Святы і абрады беларусаў”. Дзеці яшчэ больш даведаліся пра традыцыі святкавання Дзядоў, Купалля, Каляд і  Вялікадня ў народзе. Падчас гульні вучні разгадвалі рэбусы, збіралі прыкметы, называлі святочныя стравы.

 

27 лютага ў навучэнцаў прайшла гульня-падарожжа “Родная мова — цудоўная мова”.  Дзеці ўспаміналі аўтараў і назву твора па воблаку слоў, складвалі сказы са словамі, адказвалі на пытанні цікавага тэста па лексічным значэнні рэдкіх слоў, разгадвалі крыжаванку.

28 лютага ў нашай школе прайшла акцыя “Далучы сваю далонь” (Пажаданні роднай мове),  у выніку якой быў створаны калектыўны калаж, а на наступны дзень прайшла акцыя “Растлумач фразеалагізм – атрымай цукерку”,у якой дзеці ўдзельнічалі з асаблівай цікавасцю. Завяршыўся тыдзень “Турнірам цікаўных і дапытлівых”.

Мерапрыемствы тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.