Свята Апошняга званка

        Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года, прайшла 25 мая для выпускнікоў 9 класа. Урачыстая лінейка пачалася з узняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Сардэчныя віншаванні з нагоды апошняга школьнага званка і пажаданні на далейшую жыццёвую дарогу прагучалі ад дырэктара школы Слабады Алены Вячаславаўны, старшыні Велікасельскага сельвыканкама Навіцкай Таццяны Мікалаеўны, а таксама ад  бацькоў выпускнікоў і вучняў пачатковых класаў.
Кранальнымі былі выступленні першага настаўніка і класнага кіраўніка. Лілія Аляксандраўна прачытала дзецям аўтабіяграфіі, якія выпускнікі пісалі, калі вучыліся яшчэ ў 4 класе. Не ўсім вучням адразу ўдалося пазнаць, хто аўтар гэтых цікавых гісторый. А класны кіраўнік Ганна Мікалаеўна выканала для сваіх выпускнікоў песню, у якой расказвалася пра цудоўныя гады дзяцінтва, якія навучэнцы разам з настаўнікам правялі ў школе. Не ўсім прысутным удалося стрымаць эмоцыі.
З цёплымі словамі ў адрас педагогаў звярнуліся і 9-класнікі. Яны падзякавалі настаўнікаў за працу, разуменне, чуласць і мудрыя парады. Кульмінацыяй свята стаў школьны вальс у выкананні выпускнікоў.
Вось і прагучаў апошні званок для вучняў 9 класа . Першымі ўрачыстую лінейку па традыцыі пакінулі выпускнікі. У добры шлях!

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.