Прапанову аб назначэнні даты выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Палату прадстаўнікоў унесла Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь. Як звярнуў увагу яе старшыня Ігар Карпенка, унясенне ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь змяненняў і дапаўненняў, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года, паклала пачатак маштабнай палітычнай мадэрнізацыі нашай краіны.
Згодна з артыкулам 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкулам 56 Выбарчага кодэкса, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаюцца Палатай прадстаўнікоў не пазней як за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю — не пазней як за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў папярэдняга Прэзідэнта.
Па меркаванні Цэнтральнай выбарчай камісіі, аптымальнай датай для правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь бачыцца 26 студзеня 2025 года. Дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за прыняцце Пастановы Палаты прадстаўнікоў «Аб прызначэнні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» менавіта ў гэтую дату.
Да 1 лістапада пройдзе рэгістрацыя ініцыятыўных груп кандыдатаў у Прэзідэнты.
З 7 лістапада па 6 снежня пройдзе збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты.
З 7 па 21 снежня ЦВК будзе прымаць дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата.
Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 22 па 31 снежня ўключна. Пасведчанні аб рэгістрацыі кандыдатам выдадуць у двухдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі.
З 1 студзеня па 25 студзеня 2025 года пройдзе перадвыбарчая агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў.
З 21 па 25 студзеня пройдзе датэрміновае галасаванне, а 26 студзеня – асноўны дзень галасавання на выбарах.
Вынікі выбараў ЦВК установіць не пазней за 5 лютага, другі тур, у выпадку неабходнасці, будзе праведзены не пазней за 9 лютага.