Традыцыйная лінейка, прысвечаная Дню ведаў, і ў гэтым годзе была ўрачыстай. Дырэктар школы Слабада Алена Вячаславаўна святочна павітала вучняў і пажадала поспехаў у новым навучальным годзе. З пажаданнямі для школьнікаў таксама выступіла старшыня сельскага савета Навіцкая Таццяна Мікалаеўна. На лінейцы вучням 9 класа ўручылі членскія білеты БРСМ,а таксама яны атрымалі ў падарунак кнігу «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».