Урок памяці “Аб чым звоняць званы Хатыні”

22 сакавіка ў нашай школе прайшоў урок памяці “Аб чым звоняць званы Хатыні”. Музычнае суправаджэнне, афармленне кабінета, слайды прэзентацыі – усё садзейнічала эмацыянальнаму ўспрыняццю тэмы. Вучні слухалі аб трагедыі Хатыні, спаленай фашыстамі 22 сакавіка 1943 года.

Настаўнік і чытальнікі ў вершах і прозе змаглі перадаць трагедыю беларускай вёскі. Дакументальнае слайдавае суправаджэнне дапамагло гледачам успрымаць тыя жудасныя карціны. Пасля мерапрыемства вучні, настаўнікі і работнікі нашай школы наведалі мітынг, прысвечаны 80-годдзю з дня трагічных падзей у Хатыні ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.